Прэзідэнт Мексікі Энрыке Пенья Ньета заявіў, што падчас перамоваў з кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам з нагоды ўзвядзення сцяны на мяжы дзвюх краін ён выказаў катэгарычную нязгоду з прапановай Мексіцы аплаціць будоўлю.
«У самым пачатку гутаркі з Дональдам Трампам я ясна даў зразумець, што Мексіка не будзе плаціць за сцяну», - напісаў Ньета у сваім «Твітары».
Як сцвярджаў Трамп пасля заканчэння сустрэчы ў прэзідэнцкім палацы ў Мехіка, на перамовах з прэзідэнтам Ньета абмяркоўвалася прапанова аб будаўніцтве сцяны на мяжы дзвюх краін, але пытанне, хто будзе плаціць за яе ўзвядзенне, не паўставала.
Трамп не раз заяўляў, што плаціць за будаўніцтва павінна Мексіка - у адваротным выпадку ён прапануе забараніць мексіканцам, якія працуюць у ЗША, перавод грошай на радзіму.