Як паведамляла «Наша Ніва», Міністэрства абароны апублікавала спіс тэрыторый, над якімі забароненыя палёты авіямадэляў і дронаў.

Сярод іх аб'ект, які знаходзіцца па каардынатах 54°04'47''N 027°41'08''E.

Гэта афіцыйная рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі ў Астрашыцкім гарадку. Вакол яе ўсталяваны «забарончы» радыус 1,5 км.

Ці можна лятаць дронам над школай у Астрашыцкім гарадку, дзе вучыцца Мікалай Лукашэнка? Можна. Ад яе да кропкі, пазначанай у пастанове Міністэрства абароны 1,6 км.

Нагадаем, палёты авіямадэляў могуць здзяйсняцца на вышыні, не большай за 100 метраў ад узроўню паверхні зямлі ці вады. Тыя з іх, што важаць больш за 500 грамаў, падлягаюць абавязковай маркіроўцы.

Інфармацыю пра забарону палётаў над школай Колі сёння памылкова распаўсюдзілі некаторыя СМІ.

* * *

Чытайце таксама:

«Астрашыцкі гарадок», дзе гасцяваў Дэпард'ё, і яшчэ з дзясятак рэзідэнцый Лукашэнкі ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?