Завяршэння капітальнага рамонту, які цягнецца ўжо амаль чатыры гады, запатрабавалі жыхары дома № 80 па праспекце Незалежнасці. Яны выйшлі на пратэст пры падтрымцы кандыдата ў дэпутаты Юрыя Губарэвіча.

Капітальны рамонт дому пачаўся ў сакавіку 2013 годзе. Аднак да гэтага часу шмат што не зроблена, у прыватнасці, не завершаная змена сістэмы ацяплення, ліўневая каналізацыя не цалкам падключаная да сеткі, ёсць праблема са смеццезборам, не праведзены рамонт ліфтоў, не закончанае добраўпарадкаванне двара, не зроблены рамонт дваравых дарогаў. На свае звароты жыхары дому атрымліваюць адпіскі.

Акцыя распачалася ў двары, удзельнікі разгарнулі расцяжку: «Ратуйце наш дом! Пр-т Незалежнасці 80. Патрабуем закончыць капрамонт».

«У гэтым доме што не зроблена? Па-першае, чаму так доўга? Мы столькі год плацілі, каб быў зроблены капрамонт. Накапілі дастаткова сродкаў, каб быў зроблены капітальны рамонт. Чаму яго не закончылі? Дзе адказ?» — запытаў адзін з жыхароў дома Віктар Ныркоў.

Праз нейкі час акцыя перамясцілася на ходнікі праспекта Незалежнасці. Агулам у акцыі прынялі ўдзел каля 20 жыхароў дома. Актыў жыхароў пачаў збор подпісаў пад петыцыі да ўладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?