«Гэта свята ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў, перадачу мудрасці і вопыту ад бацькоў дзецям, ад настаўнікаў — вучням. Ва ўсе часы беларусы цанілі адукаванасць, майстэрства і прафесіяналізм, а сёння менавіта гэтыя якасці з'яўляюцца гарантыяй дабрабыту і ўстойлівага развіцця краіны. Таму мы ўдзяляем вялікую ўвагу захаванню лепшых традыцый айчыннай педагогікі, удасканаленню сістэмы навучання і выхавання падрастаючага пакалення», — гаворыцца ў віншаванне.

Не забыў кіраўнік краіны і педагогаў. «1 верасня — асаблівы дзень для нашых педагогаў. Быць настаўнікам — гэта прызванне і лёс. Ад вашых прафесійных навыкаў і ўзроўню падрыхтоўкі залежаць дасягненні вучняў, а актыўная грамадзянская пазіцыя падкрэслівае ролю настаўніка ў грамадстве», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0