Франак Вячорка паведаміў, што яго затрымалі міліцыянты, як толькі ён выйшаў з пад’езду свайго дому. Яны ўручылі яму позву ў ваенкамат і на відэакамэру здымалі, як Франак падпісвае дакумэнт.

Пасьля гэтага ў Вячоркі адабралі мабільны тэлефон і пад аховай адвезьлі ў ваенкамат. Там ён меў размову з намесьнікам кіраўніка ваенкамату. Той папярэдзіў Франка, што ад панядзелка яму будзе абмежаваны выезд за мяжу.

Франак папрасіў даслаць яму позву на хатні адрас. Ён заявіў, што прызнае яе сапраўднай толькі ў тым выпадку, калі яна будзе напісана па‑беларуску.

Радыё свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0