Раней чакалася, што новы пасол прыбудзе ў Мінск да канца лета — пра гэта паведаміла журналістам у красавіку часовы павераны ў справах Ізраіля ў Беларусі Юлія Рачынскі-Співакоў. Паводле яе слоў, яшчэ ў красавіку кандыдатура новага пасла ў Беларусі знаходзілася на разглядзе ізраільскага ўрада.
Нагадаем, у 2015 годзе прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху прапанаваў у сувязі са скарачэннем выдаткаў ліквідаваць сем дыпламатычных прадстаўніцтваў Ізраіля, у тым ліку ў Беларусі. Урад гэтую ініцыятыву падтрымаў.
У пачатку 2016 года беларускае МЗС паведаміла, што ў адказ на закрыццё пасольства Ізраіля ў Мінску Беларусь закрые сваё пасольства ў Тэль-Авіве, як гэта прадугледжана «звычайнай дыпламатычнай практыкай». Пры гэтым адзначалася, што «ізраільскі бок робіць памылку, ігнаруючы той факт, што дзве краіны звязваюць лёс дзясяткаў тысяч людзей, для якіх Ізраіль і Беларусь з'яўляюцца блізкімі і роднымі краінамі, а таксама ў цэлым пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін у розных сферах».
У сакавіку ізраільскі МЗС абвясціў аб рашэнні захаваць прысутнасць сваёй дыпмісіі ў Беларусі ў ранейшым фармаце. У адказ на гэта беларускі бок паведаміў, што пасольства Беларусі ў Ізраілі таксама працягне сваю працу.