У Мінску ў сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, прысвечаных святу горада, 3—4 верасня будзе зменены інтэрвал руху цягнікоў на 1 і 2 лініях метрапалітэна.
Такая інфармацыя размешчана на сайце дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн».
3-га верасня з 20.00 да 24.00 інтэрвал руху будзе складаць 3 хвіліны.
4 верасня з 7.00 да 15.00 цягнікі будуць рухацца з інтэрвалам 3,5 хвіліны.