Бомба на самалёце Мінск — Мілан не выяўленая, паведамляе ў твітар-акаўнце ГУУС Мінгарвыканкама.
Самалёт рэйса Мінск — Мілан, які меўся вылецець са сталіцы Беларусі ў 11:50, быў затрыманы з-за паведамлення аб мініраванні. Невядомы ў Італіі па тэлефоне на ламанай англійскай мове паведаміў пра мініраванне рэйса.
У Нацыянальны аэрапорт Мінск тэрмінова выехалі сапёры, на тэрыторыі аэрапорта была праведзена праверка.