12 млн французскіх дзяцей ідуць у школы, дзе ўведзеныя новыя меры бяспекі з-за нядаўніх нападаў джыхадзістаў у краіне.

Школьнікаў навучаць хавацца, уцякаць і дапамагаць адно аднаму. Штогод будуць праводзіцца тры вучэнні, на якіх адпрацуюць дзеянні настаўнікаў і вучняў падчас магчымых нападаў на школы.

Таксама ўзмоцненыя меры бяспекі на ўваходах у школы.

Новыя меры супалі з маштабнымі рэформамі ў сферы адукацыі, якія ўведзеныя ў Францыі, нягледзячы на шматлікія акцыі пратэсту.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд напісаў у фэйсбуку, што цяперашнія абставіны «апраўдваюць увядзенне мер бяспекі».

Узмоцненыя меры бяспекі патрабуюць ад кіраўніцтва школ стварыць аператыўныя штабы і падрыхтаваць спісы нумароў экстраннай сувязі. У школах будуць узмоцненыя меры бяспекі на ўваходзе і арганізаванае рэгулярнае патруляванне тэрыторый, а вучні павінны ведаць, як паводзіць сябе ў выпадку нападаў.

Настаўнікам прапануецца гуляць з дзецьмі ў гульні, якія навучаць малых бязгучна і хутка хавацца. У падлеткаў у французскіх школах задачы больш сур'ёзныя — яны ўключаюць у сябе аказанне экстраннай медыцынскай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?