Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не знайшоў часу павіншаваць свайго беларускага калегу Аляксандра Лукашэнку з 62-м днём народзінаў. Па меншай меры, на сайтах абодвух кіраўнікоў дзяржаў пра гэта няма ні радка.

kremlin.ru

Пагрузіліся ў маўчанне з гэтай нагоды і афіцыйныя СМІ дзвюх краін.

У прыватнасці, на сайце Пуціна паведамляецца, што ён правёў дзве рабочыя сустрэчы — з губернатарам Растоўскай вобласці Васілём Голубевым і часовым в.а. губернатара Забайкальскага краю Наталляй Жданавай.

Таксама прыведзены графік кіраўніка расійскай дзяржавы з 1 па 5 верасня. У раздзеле ж «Тэлеграмы» апошняе паведамленне датавана 27 жніўня.

На сайце Аляксандра Лукашэнкі ёсць інфармацыя аб сустрэчы з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі, спачуванні прэзідэнту Індыі і Кыргызстана — Пранабу Мукерджы і Алмазбеку Атамбаеву, а таксама аб падпісанні ўказа аб узнагароджанні ордэнам Маці 19 шматдзетных жанчын.

А вось раней расійскія лідары рэгулярна віншавалі свайго стратэгічнага партнёра. Вось, напрыклад, як гэта было 30 жніўня 2015 года.

Скрыншот з сайта прэзідэнта РФ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?