Украінска-беларускі панк-рок гурт «Brutto» у свой дзень народзінаў выпусціў сінгл «Чорны абеліск». Па словах лідара гурта Сяргея Міхалка, песня павінна не даць усім нам стаць «страчаным пакаленнем»:

«Песня «Чорны Абеліск» не толькі пра сённяшні час, і нават не столькі пра тое, што адбываецца вакол. Гэтая песня — хутчэй, спроба перадаць уражанне ад чытання раманаў «Бывай, зброя!» Хэмінгуэя і «На Заходнім фронце без змен» Рэмарка. У юнацтве менавіта гэтыя антымілітарысцкія раманы аб «страчаным пакаленні» паўплывалі на ўвесь мой светапогляд. Давайце не станем новым страчаным пакаленнем! Усім мір!»

Хутчэй за ўсё, «Чорны абеліск» увойдзе ў новы альбом, над якім працуе цяпер гурт.

Як вам новая песня Brutto? Абмяркоўвайце!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?