Сярод гістарычных каштоўнасцяў на выставе можна пабачыць уніформы, рыштунак, арыгінальныя здымкі і дакументы.

Мундзір капітана 83-га пяхотнага палка з Кобрына, верасень 1939 года.

Мундзір капітана 83-га пяхотнага палка з Кобрына, верасень 1939 года.

Выстава стала магчымай дзякуючы сумеснай працы музея вайны, амбасады Рэспублікі Польшчы ў Мінску і беларускага гісторыка і калекцыянера Ігара Мельнікава.

Ігар Мельнікаў.

Ігар Мельнікаў.

Адкрыццё выставы наведала шмат паслоў еўрапейскіх краін, намесніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына і намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік. Але галоўным госцем была дачка генерала Андэрса Ганна Марыя — сенатарка, упаўнаважаная ў пытаннях міжнароднага дыялогу канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы. У сваёй прамове яна падзякавала беларускаму боку за запрашэнне:

«Мы сустракаемся тут, у 77-ую гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны, каб ушанаваць памяць тых, хто, незалежна ад палітычных поглядаў, нацыянальнасці ды веравызнання змагаўся за свабоду і перамогу над фашысцкімі захопнікамі. Перад уступленнем у Другі польскі корпус у 1939—1941 гадах яны зазналі рэпрэсіі сталінскага таталітарызму. Нягледзячы на гэта, а можа, якраз таму яны не вагаючыся адстойвалі свабоду і права чалавека на мірнае жыццё», — сказала Ганна Марыя Андэрс.

«Імёны каля 200 ураджэнцаў Беларусі высечаныя на каменных плітах пад Монтэ-Касіна, што бясспрэчна з'яўляецца доказам іх ахвярнасці і мужнасці. Як польскі палітык і прадстаўніца польскіх уладаў, лічу сваім абавязкам ушанаваць памяць тых, хто праліваў кроў у шэрагах польскага войска, незалежна ад паходжання, нацыянальнасці і веравызнання. Як дачка генерала Уладзіслава Андэрса, я хачу перш за ўсё падзякаваць салдатам, якія былі з ім падчас Другой сусветнай вайны, тым больш, што сёння з намі іх блізкія і нашчадкі», — сказала яна.

«Дзякуй беларусам за памяць, адкрытасць, добрыя словы і шчырасць. Я ўпэўнена, што такія ўрачыстасці як гэта, збліжаюць палякаў і беларусаў і паўплываюць на тое, што адносіны паміж нашымі краінамі, якія зараз нармалізуюцца, будуць яшчэ лепшымі», — выказала спадзяванне Ганна Марыя Андэрс.

Выступае Ганна Марыя Андэрс. На фота яна з бацькам у дзяцінстве.

Выступае Ганна Марыя Андэрс. На фота яна з бацькам у дзяцінстве.

Намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік у сваёй прамове таксама падкрэсліў пра даўняе братэрства двух народаў:

«Цяжкая доля выпала на польскі і беларускі народы падчас Другой сусветнай вайны: страта мільёнаў чалавечых жыццяў на франтах і ў акупацыі, разбурэнне і спаленне гарадоў ды вёсак. Нягледзячы на гэта, народы Польшчы і Беларусі ўзняліся на ўзброеную барацьбу і змаглі вярнуць сабе волю і незалежнасць. Сёння нас яднае памяць аб вайне і подзвігах нашых народаў», — сказаў Чэрнік.

Васіль Чэрнік.

Васіль Чэрнік.

Выставу можна наведаць з 2 верасня па 2 кастрычніка. Цана квіткоў: для дарослых — 7.00 BYN / 70 000 BYR, для школьнікаў, навучэнцаў ПТВ і ССНУ, ВНУ — 3.50 BYN / 35 000 BYR.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?