Тэлеканал «Беларусь 2» правядзе кастынг экстрасэнсаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Для ўдзелу ў кастынгу запрашаюцца людзі са здольнасцямі, якія не паддаюцца навуковаму тлумачэнню: кіраванне прыроднымі з'явамі, электрычнымі імпульсамі, уменне cчытваць інфармацыю ў момант дотыку — прыйшоў час прадэманстраваць, як гэта адбываецца.

«У шоў «Хачу ў тэлевізар. Экстрасэнсы» на «Беларусь 2» пакажам магчымасці удзельнікаў без мантажу, дадатковых спецэфектаў і агучкі — усё будзе па-сапраўднаму», — распавяла галоўны дырэктар тэлеканала «Беларусь 2» Наталля Марынава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?