Фота: pkpsa.pl

Фота: pkpsa.pl

Гэты маршрут будзе абслугоўваць рухомы састаў польскага фарміравання. Цягнік будзе курсіраваць штодня паміж Гродна і Кракавам праз Варшаву, Беласток і Гамарню.

Час адпраўлення з Гродна ў 15.32, прыбыццё ў Беласток у 17.08, на станцыю Варшава-Цэнтральная цягнік будзе прыбываць у 20.15, у Кракаў — у 23.04.

Назад з Кракава цягнік будзе адпраўляцца ў 4.46, з Варшавы — у 7.36, з Беластока — у 10.30. У Гродна цягнік будзе прыбываць у 14.22.

На 1 верасня цана праязнога дакумента ў адзін бок (у дэнамінаваных рублях) да Кузніцы складае 13,33 руб., да Беластока — 16,39 руб., да Варшавы — 34,31 руб., да Кракава — 46,77 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0