Свет3535

Узбекістан афіцыйна абвясціў пра смерць Карымава

Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў памёр, гаворыцца ў заяве ўрада і парламента краіны. Яго пахаваюць у Самаркандзе 3 верасня.

Reuters

Карымаў знаходзіўся ў шпіталі з мінулага тыдня, але афіцыйная інфармацыя пра яго стан паступала скупа і з вялікай затрымкай.

Толькі раніцай у пятніцу кабінет міністраў краіны заявіў, што кіраўнік дзяржавы знаходзіцца ў крытычным стане.

Неўзабаве з неафіцыйных крыніц пачалі паступаць паведамленні пра смерць 78-гадовага прэзідэнта. Агенцтву Рэйтэр пра гэта паведамілі тры неназваныя дыпламатычныя крыніцы.

Пазней, і яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння аб смерці узбекскага лідара, прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым публічна выступіў са спачуваннямі.

Таксама ў пятніцу стала вядома пра закрыццё аэрапорта роднага горада прэзідэнта — Самарканда, што было ўспрынята як частка падрыхтовак да цырымоніі пахавання.

Іслам Карымаў узначаліў Узбекістан ў 1989 годзе, заняўшы пасаду першага сакратара ЦК кампартыі тады савецкай рэспублікі. Прэзідэнтам ён быў абраны 24 сакавіка 1990 года на сесіі Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР.

У канцы 1991 года, неўзабаве пасля абвяшчэння незалежнасці Узбекістана, Карымаў атрымаў перамогу на ўсенародных выбарах і з тых часоў нязменна знаходзіўся на пасадзе прэзідэнта, падаўжаючы свае паўнамоцтвы шляхам рэферэндумаў аб змяненні канстытуцыі і выбараў, якія большасць назіральнікаў разглядалі як недэмакратычныя.

Карымаў абвяргаў абвінавачванні ў аўтарытарызме, сцвярджаючы, што дэмакратыя ў розных краінах свету прымае розныя формы і ўзбекская дэмакратыя не абавязаная адпавядаць заходнім стандартам.

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»10

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

У Мінску пяты год жыве фінскі бізнэсовец са спісу самых шуканых Eўраполам злачынцаў2

Брытанія, Францыя і Канада прыгразілі Ізраілю «канкрэтнымі дзеяннямі»7

Трамп заявіў, што гатовы адступіць ад перамоваў паміж Украінай і РФ, калі не будзе прагрэсу12

У МАРГ прызналіся, што праблемы з цыбуляй для іх не нечаканыя4

Зяленскі пасля размовы з Трампам: Выводзіць нашы войскі з нашых тэрыторый ніхто не будзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць