Фота: img.tyt.by

Фота: img.tyt.by

«Падчас следства ўстаноўлена, што ад красавіка 2010 года па лістапад 2012 года ён здзейсніў дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да выхаванцаў дзіцячых дамоў», — распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Дзеянні Давыдовіча следчымі кваліфікаваныя адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч.3 арт. 167 (Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняга), арт. 168 (Іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту), ч.2 арт. 233 (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), ч.2 арт. 424 (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі), ч.2 арт. 427 (Службовая падробка).

Крымінальная справа вывучаная пракурорам і накіраваная ў суд.

Нагадаем, Вячаслаў Давыдовіч ужо быў пад следствам па 168 артыкуле Крымінальнага кодэксу (Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту). Справа была ўзбуджаная 25 ліпеня 2014 года, але зімой таго ж года праз адсутнасць доказаў СК спыніў яе. У чэрвені 2015 года справа была адноўленая.

Цяпер Вячаслаў Давыдовіч адбывае пакаранне за ўчыненне эканамічнага злачынства. У лютым 2014 года суд прыгаварыў яго да 4 гадоў пазбаўлення волі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?