Ларыса Фінкельштэйн. Фота: novychas.by

Ларыса Фінкельштэйн. Фота: novychas.by

«Пасля наведвання паліклінікі ў нармальным стане ціск становіцца 260/140», — напісала Ларыса Фінкельштэйн.

«Паважаныя сябры, знаёмыя і незнаёмыя! Хачу папрасіць пра дапамогу — не матэрыяльную, а кансультатыўную. Падазраю, сітуацыя такая не толькі ў мяне. Як пераадолець, як пазбавіцца ад бандытызму медыкаў? — піша Ларыса Фінкельштэйн.

Выходжу з працэдурнага кабінета пасля ўколу. Ліфтавыя кнопкі гараць, ён выкліканы, стаяць пацыенты. Кнопка згасае раптоўна ў 19.53—19.55 (ліфцёр працуе да 20.00, дактары ж часам затрымліваюцца да 21.00). Прашу дзяўчынку, якая мела намер ісці па лесвіцы: «Я — інвалід, з 6-га паверху не сыду, папрасіце ліфцёра на хвіліну ўключыць ліфт». Сама вяртаюся ў калідор, кідаюся ў кабінет, дзе ідзе прыём, прашу патэлефанаваць на вахту, затрымаць ліфцёра.

У адказ ад доктаркі П. — віск: «Выйдзіце адсюль! Я дадому хачу сысці своечасова!»

Я зноў тлумачу, што мне давядзецца начаваць тут, я не змагу сысці. Новы віск. Пацыентка, якая сядзіць на прыёме, прапануе збегаць на вахту і спыніць ліфцёра. П. ужо вішчыць на пацыентку: «Нікуды не пойдзеце, пакуль не выпішу рэцэпты». У гэты час на паверх узлятае вахцёрка і як турэмны наглядчык крычыць: «Не паложана! Своечасова трэба хадзіць! Я закрываю будынак! Своечасова трэба!».

У нас многія лячэбныя ўстановы замяняюць сабой выхаваўча-папраўчыя.

Праз некалькі хвілін, гэтак званая доктарка П. выходзіць з кабінета і заяўляе адзінаму хвораму пад дзвярыма, што прыём скончаны. І ўжо нікуды не спяшаецца, а важна перапаўзае ў кабінет насупраць і, не зачыніўшы дзвярэй, крычыць на ўвесь калідор: перамывае косткі мне, а затым нахабнаму пацыенту, які яшчэ хацеў атрымаць ад яе медыцынскую дапамогу. Спіч яе доўжыцца хвілін 20, затым яна павольна праплывае міма мяне па калідоры, і я паспяваю параіць ёй памяняць прафесію. Яна па-хамску адгукаецца і сыходзіць.

Услед за ёю вылятае яе суразмоўца, таксама як бы доктарка В. Убачыўшы мяне, істэрычна крычыць і махае над сваёй галавой кулакамі: «Ідзіце хутчэй адсюль, я паверх закрываю». Я ёй кажу спакойна: «Зачыняйце і ідзіце, усё зачынена, што вам перашкаджае сысці?». Яна выскоквае, крычыць: «Выклічу міліцыю». Хвілін праз 40 з'яўляецца нарад, настроены вельмі мірна, я ім тлумачу сітуацыю. Яны разумеюць, што трапілі не на злачынцу. Прапаноўваюць сваю дапамогу ў спуску.

У дадатак да таго, што я не хаджу па лесвіцах і пакінула ў машыне палку, спадзеючыся на ліфт, у мяне пачынае дзіка балець і кружыцца галава. Я прашу выклікаць з дыспетчарскага ліфтавага пункта дзяжурнага або аварыйку, яны за хвіліну ўключаць ліфт. Міліцыя выклікала хуткую. Прыехалі двое надзвычай разумных хлопцаў. Разам з міліцыянтам яны знеслі мяне на крэсле. Гэты спуск каштаваў вялікіх страхаў і здароўя. У хлопцаў дрыжаць рукі і ногі, у мяне выскоквала сэрца. Мне здавалася, што я лячу з шостага паверху без лесвіцы, і мы вось-вось усе паляцім кулем і разаб'ёмся. Наперадзе нас, як загараджальныя сіла, ішоў мой знаёмы, які прыляцеў па званку мяне ратаваць, але сам не рызыкнуў ісці са мной па лесвіцы, убачыўшы мой спалатнелы твар. Тут жа дачапілася вахцёрка: «Мне зачыняць трэба! Выходзьце адсюль!». Я адразу ўстаць не магла і некалькі хвілін адыходзіла ад спуску пад яе дзікі крык.

Назаўтра я выклала ўсе начмеду і напісала скаргу. Па яе тону было зразумела, што спагады тут чакаць не варта. Ніякія меры прынятыя не былі. Гэтыя дзяўчаты, мабыць, учорашнія выпускніцы медуніверсітэта, што за месяц працы ўжо ўзненавідзелі хворых, па-ранейшаму вядуць прыём.

А позна ўвечары, праз пару дзён, у кабінет, дзе я была на прыёме, прынеслі тыповую «позву ў суд»: час і месца, куды з'явіцца, без узгаднення са мной. Прыйшла. Ніякай камісіі няма. На сваім працоўным месцы сядзіць К. — загадчык аддзялення. Хвілін праз 20 з'яўляецца іншая загадчыца адзялення П., яшчэ праз 10 хвілін — загадчык гаспадаркі — начальнік ліфцёра. Апошнія — начмед К. — праз гадзіну пасля прызначанага тэрміну.

Цэлую гадзіну я патрабавала паклікаць так званых дактароў — па-сутнасці, прадмет канфлікту. Цэлую гадзіну мне хлусілі, што ў іх сёння непрацоўны дзень. Потым — што яны на візітах. Потым — што ў іх пачаўся прыём хворых, і іх нельга выклікаць у кабінет.

Уявіце, пасяджэнне суда з пазоўнікам без адказчыка. Прыйшоў чалавек, абрабаваны на вуліцы, а знойдзеных злачынцаў не паклікалі. Пяць начальнікаў, пяць чыноўнікаў цэлую гадзіну, гледзячы мне ў вочы, хлусілі і патрабавалі нейкіх тлумачэнняў ад мяне… Каго судзілі?!?

Старшыня К. матляла галавой і казала: «Вось-вось яны ідуць». П. сядзела як Буда і цадзіла: «За імі пайшлі». Начмед К. шантажавала мяне запісам нібыта маіх абраз у сваім тэлефоне і махала ім перад маім носам. Невядомы без халата, заклаўшы рукі ў кішэні, прыняўшы бандыцкую позу, стаў мяне застрашваць і выганяць. Затым прадставіўся юрыстам Б., пагражаў міліцыяй, як водзіцца ў гэтай паліклініцы. Увогуле, абыходзіўся са мной як з вулічнай дзеўкай. Астатнія патрабавалі, каб я чагосьці чакала і не сыходзіла.

Я адчувала, што зараз страчу прытомнасць ці ў мяне разарвецца галава. Яны наўмысна цэлую гадзіну даводзілі мяне да шаленства, правакуючы істэрыку, і, вядома, дамагліся яе. Я сабе ўяўляю, які акт працы камісіі яны складуць. Але камісія не працавала. Яны і не збіраліся караць вінаватых, і нават разбіраць канфлікт, а спрабавалі запалохаць мяне.

Яны не толькі на дактароў, яны на людзей не былі падобныя. Такога зверства немагчыма сабе ўявіць, а гэтыя вінаватыя П. і В., абароненыя сваімі начальнікамі, недалёка ад іх адышлі і сядзелі па сваіх кабінетах.

Тыя маладыя хамілі адкрыта, па-вулічнаму, па-жлобску, а гэтыя пенсіянеркі, што зубамі ўчапіліся ў свае месцы, гатовыя былі, захоўваючы «зэкаўскую» салідарнасць, знішчыць немаладога хворага чалавека. І рабілі гэта па-чыноўніцку стрымана, не павысiўшы голасу.

SOS! Цэнтральная гарадская паліклініка № 6 — фабрыка інсультаў, логава забойцаў. Асцярожна. Але з гэтым штосьці трэба рабіць.

П.С. Зразумела, у нашай паліклініцы было шмат выдатных супрацоўнікаў: дактароў, медсясцёр, лабарантаў. Яны ёсць і сёння, але яны не робяць пагоды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0