Чацвёра ўдзельнікаў Алімпіяды і двое цяжкаатлетаў, якія ў сувязі з рашэннем Міжнароднай антыдопінгавай камісіі не змаглі выехаць у Рыа-дэ-Жанейра, атрымалі ад Рэгіянальнага грамадскага фонда імя Героя Расіі Ахмат-Хаджы Кадырава машыны. Ключы ад іх уручыў в.а. кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў.
Ушаноўванне алімпійцаў праходзіла ў палацы ўрачыстасцяў «Сафія».
Спартсмены з Чачні не змаглі заняць прызавыя месцы ў Рыа-дэ-Жанейра. Кадыраў выказаў упэўненасць, што да наступных Алімпійскіх гульняў яны падрыхтуюцца лепш і заваююць медалі для Расіі.
Няўдачу ён патлумачыў тым, што вакол зборнай Расіі была створана нервовая абстаноўка. У той жа час камандны вынік Расіі Кадыраў назваў вельмі добрым.