Прычынай збояў называюцца «тэхналагічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу». Праводзіць іх будуць з 2-й гадзіны ночы да 7-й раніцы.

У гэты прамежак часу могуць не працаваць карткі банкаў, якія адносяцца да Банкаўскага працэсінгавага цэнтра (гэта такія банкі, як Беларусбанк, БПС-Ашчадбанк, Аграпрамбанк, Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Прыёрбанк). Перапынкі ў абслугоўванні ўладальнікаў картак магчымыя ў крамах, аб'ектах сэрвісу, пунктах выдачы наяўных грошай, самаабслугоўвання і банкаматах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0