Маці Тэрэза была албанка, нарадзілася ў македонскім горадзе Скоп'е. Пайшла ў каталіцкія манашкі і прысвяціла жыццё дапамозе ўбогім у Індыі.

Святой яе прызналі вельмі хутка. Яна памерла ў 1997, а працэдуру беатыфікацыі распачалі праз два гады, не чакаючы пяць гадоў, як звычайна.

Многія прасілі, каб яе прызналі святой адразу пасля смерці. Так яе любілі.

У Беларусі Дом міласэрнасці сясцёр ордэна Маці Тэрэзы дзейнічае ў Гомелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?