PA

PA

46-гадовая Стэрджэн страціла дзіця, знаходзячыся на пасадзе намесніка першага міністра.

«Часам, як бы вы ні хацелі нарадзіць дзіця, нічога з гэтага не атрымліваецца», — прыводзяцца словы Стэрджэн у кнізе «Лідары Шатландскай нацыянальнай партыі» аўтара Мэндзі Родэс.

Нікола Стэрджэн замужам за выканаўчым дырэктарам Шатландскай нацыянальнай партыі Пітэрам Мюрэлам.

Паводле яе слоў, яна наважылася публічна паведаміць пра сваю няўдалую цяжарнасць для таго, каб развеяць забабоны і лжывыя ўяўленні пра ролю жанчын у палітыцы і пра тое, як яны сумяшчаюць сямейнае жыццё з палітычнай дзейнасцю.

«Ёсць шмат прычын, па якіх жанчыны вырашаюць не мець дзяцей. Некаторыя з нас проста гэтага не хочуць, некаторыя лічаць, што дзеці пашкодзяць палітычнай кар'еры. Нам трэба яшчэ шмат зрабіць у сацыяльным плане і ў асвеце для таго, каб палегчыць долю жанчын, каб пазбавіць іх ад неабходнасці выбіраць паміж сям'ёй і палітыкай», — гаворыцца ў заяве Стэрджэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?