4 верасня ў мінскай архікатэдры новапрызначаны Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў сваю першую літургію з удзелам духавенства і вернікаў нашай краіны. У Беларусь іерарх прыбыў 18 жніўня.

У літургіі, якую нунцый цэлебраваў на беларускай мове, прынялі ўдзел каталіцкія біскупы Беларусі і прадстаўнікі Грэка-каталіцкай царквы на чале з архімандрытам Сяргеем Гаекам.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыгадаў таксама спадзяванні Папы Францішка аб прыездзе ў Беларусь і запэўніў новапрызначанага нунцыя, што беларускі народ «усцяж з надзеяй чакае візіту Пантыфіка, які вельмі патрэбны, каб умацаваць нашу веру, надзею і любоў».

Апостальскі нунцый звярнуўся да прысутнага духавенства і вернікаў на рускай мове. Іерарх адзначыў, што ўжо паўгода вывучае гісторыю і культуру нашай краіны і Касцёла і ўбачыў, што наш народ ва ўсе часы імкнуўся будаваць жыццё на агульначалавечых каштоўнасцях і перадаваць іх наступным пакаленням. «Вы, сабраныя тут, з'яўляецеся надзеяй для многіх», — падкрэсліў арцыбіскуп Габар Пінтэр.

На заканчэнне прамовы іерарх перадаў ад Святога Айца сардэчныя пажаданні Касцёлу ў Беларусі і ўсім людзям гэтай зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?