Сем беларускіх пісьменнікаў сталі лаўрэатамі 2-й Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Іх імёны абвешчаныя 4 верасня на святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Рагачове (Гомельская вобласць).

У намінацыі «Найлепшы твор прозы» пераможцам стаў аўтар зборніка гістарычных аповесцяў «Цяпло колішніх вогнішчаў» Алесь Марціновіч.

Аўтарам найлепшага паэтычнага твора названы Мар'ян Дукса са зборнікам «Птушка вечнасці — душа». 

Пераможцам у намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей і юнацтва» стаў Сяргей Далідовіч за шэраг дзіцячых кніг.

Аўтарам найлепшага драматургічнага твора прызналі Ягора Конева з п'есай «Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы».

Пераможцам у намінацыі «Найлепшы публіцыстычны твор» стаў Мікалай Барысенка з кнігай «Рэха вайны ва Усходняй Беларусі».

Таццяна Мацюхіна з кнігай «Беларускі імпрэсіянізм» стала аўтарам найлепшага твора ў галіне літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства.

Празаік Сяргей Клімковіч з чатырма тамамі дзіцячай літаратуры «Таямніца кватэры № 8» стаў аўтарам найлепшага дэбютнага твора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?