Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазелем пракаментаваў вынікі выступлення беларускіх хакеістаў на алімпійскай кваліфікацыі 2018..

Tut.by

Tut.by

У апошнім матчы каманда Беларусі саступіла зборнай Славеніі ў серыі булітаў і згубіла шанец прайсці на Алімпійскія гульні, якія пройдуць у 2018 годзе ў Рэспубліцы Карэя.

«З майго пункту гледжання, так і павінна было здарыцца, бо мы ж памятаем, як каманда гуляла на апошнім чэмпіянаце свету ў маі гэтага года — адскочылі ў апошнім матчы. І замест таго каб усё лета займацца і рыхтавацца да гэтых Гульняў, яны, мабыць, на поўдні адпачывалі. Таму так і атрымалася: хто хацеў выйграць і паехаць на Алімпіяду, той выйграў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны прызнаўся, што расстроіўся вынікам выступу беларускай каманды, аднак не настолькі, як некаторым здаецца.

«Бо я ведаў, што гэтым можа ўсё скончыцца, — растлумачыў ён. — Лепш, што цяпер яны прайгралі і не едуць на Алімпіяду, чым потым мы будзем сядзець ля тэлевізара і ламаць рукі з такой гульнёй, як у іх сёння. Я не думаю, што за год у іх нешта кардынальна змянілася б».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?