8 чэрвеня на паседжаньні Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў быў зацьверджаны сьпіс 110 кандыдатаў ад апазыцыі ў сябры акруговых выбарчых камісіяў.

У сьпіс увайшлі многія палітыкі старэйшага пакаленьня — Станіслаў Шушкевіч, Мечыслаў Грыб, Павал Казлоўскі і г.д.

Яшчэ на Палітрадзе было прынятае рашэньне аб прыпыненьні сяброўства ў АДС Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Міколы Статкевіча і Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімера Навасяда. Абедзьве незарэгістраваныя арганізацыі мелі ў Палітрадзе па два прадстаўнікі.

Нічога дзіўнага ў такім рашэньні Статкевіча і Навясяда ня бачыцца, іхныя структуры ўжо заявілі пра ўдзел у парлямэнцкіх выбарах асобнай калёнай, а не па сьпісе АДС. Лідэр БСДП «НГ» паабяцаў выставіць ад «Эўрапейскай кааліцыі» аж 60 кандыдатаў.

Нагадаем, што раней рашэньне выйсьці са складу АДС прыняў яшчэ адзін суб’ект «Эўрапейскай кааліцыі» — «Малады фронт». Цяпер у складзе Палітрады засталося 40 прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?