У Тэль-Авіве абрынуўся будынак, паведамляе паліцыя Ізраіля. Пад заваламі могуць знаходзіцца людзі. У цяперашні момант вядома пра шэсць пацярпелых.

haaretz.com

haaretz.com

Інцыдэнт адбыўся ў раёне Рамат-ха-Хаяль на паўночным усходзе горада. На месцы здарэння працуюць брыгады ратавальнікаў і дактары.

Як паведаміў прадстаўнік паліцыі Мікі Розенфельд, будынак быў трохпавярховым.

Паводле інфармацыі ізраільскага 10-га тэлеканала, будынак рухнуў, калі на яго зваліўся будаўнічы кран.

На першых відэакадрах было відаць велізарнае воблака пылу, што накрыла тэрыторыю будоўлі.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ў выніку абвальвання застаецца невядомы лёс 15 чалавек. У паліцыі пакуль не пацвярджаюць колькасць людзей, зніклых без вестак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?