YouTube-блогер знішчае сэлфі-палкі турыстаў у Нью-Ёрку — відэа
Блогер-ютубер (карыстальнік відэасервісу You Tube) пад нікам Buddy Bolton выклаў займальнае відэа на якім ён, з дапамогай садовых нажніц, зразае сэлфі-палкі турыстам у Нью-Ёрку.
На відэа вы можаце ўбачыць як Болтан адсякае сэлфі-палкі турыстаў, у той момант калі яны спрабуюць сфатаграфавацца.
Нягледзячы на тое, што гэта вясёлы акцыянізм, хлопец знішчае асабістую ўласнасць. Бадзі Болтан герой ці злыдзень? Можаце ацаніць яго перформанс у каментарах ніжэй.
Паблік Марозаў
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ