Маладыя беларускія навукоўцы 16 верасня пазмагаюцца на «Навуковым рынгу» ў Парку высокіх тэхналогій, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

«Навуковы рынг» — першы ў Беларусі праект у фармаце навуковых баёў або Science Slam, які стаў папулярны ў розных краінах свету. Сутнасць праекта заключаецца ў тым, каб навукоўцы змаглі ярка і наглядна, даступнай мовай растлумачыць сутнасць сваіх даследаванняў, а слухачы — даведацца пра тое, што адбываецца ў сценах навуковых арганізацый і лабараторый. «Навуковы рынг» пройдзе пры падтрымцы Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, кампаніі EPAM Systems, EPAM Garage, Парку высокіх тэхналогій. У навуковых баях прымуць удзел маладыя навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук, спецыялісты ВНУ і незалежныя эксперты, якія маюць досвед працы ў сферы навукі.

Выступоўцам неабходна за 10 хвілін без традыцыйных прэзентацый, з дапамогай любых падручных сродкаў прадэманстраваць сваё даследаванне або распрацоўку, а затым адказаць на пытанні залы. Пераможцаў вызначаць у ходзе галасавання гледачоў.

Каб вывесці майстэрства публічных выступленняў на новы ўзровень, з удзельнікамі «Навуковага рынга» праводзяць заняткі трэнеры па аратарскім майстэрстве. Асноўныя мэты праекта — стварыць супольнасць навукоўцаў, якім па-сапраўднаму цікавая папулярызацыя навукі, а таксама даць магчымасць шырокай аўдыторыі азнаёміцца з унікальнымі даследаваннямі і тэхналогіямі беларускіх спецыялістаў.

Падчас першага «Навуковага рынга» маладыя навукоўцы з розных сфер навукі закрануць важныя пытанні, якія тычацца дыягностыкі, папярэджання і стратэгій лячэння розных захворванняў, фармакалогіі, рэсурсаў чалавечага арганізма, экалогіі, альтэрнатыўнай энергетыкі і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?