Фінскі нейрахірург Юха Хернесніемі распавёў, што смерць мозгу прэзідэнта Іслама Карымава наступіла амаль адразу пасля інсульту. Па словах Хернесніемі, калі ён прыляцеў у Ташкент, «пацыент быў фактычна мёртвы, гэта была смерць мозгу».

Пахаванне Іслама Карымава ў Самаркандзе 3 верасня, Reuters.com

Пахаванне Іслама Карымава ў Самаркандзе 3 верасня, Reuters.com

Як распавёў доктар, 27 жніўня яму патэлефанаваў яго вучань з Узбекістана і папрасіў прыехаць. Па словах Хернесніемі, ён рабіў шмат аперацый за мяжой, і ў гэтай просьбе не было нічога незвычайнага. Па доктара даслалі прыватны самалёт.

Калі Хернесніемі прыляцеў у Ташкент, «аперацыя ўжо не мела на тым этапе сэнсу». «Я не лічыў разумным працяг лячэння», — распавёў ён.

Згодна з медыцынскім заключэннем, апублікаваным уладамі Узбекістана, Іслам Карымаў быў шпіталізаваны з інсультам 27 жніўня. У ноч на 28-га ў Ташкенце сабраўся кансіліум з Расіі, Германіі, Манака, а таксама прыехаў Юха Хернесніемі з Фінляндыі. «Па выніках кансіліуму сумесна з узбекскімі спецыялістамі была вызначана далейшая тактыка лячэння», — гаварылася ў заключэнні. Па афіцыйных дадзеных, смерць наступіла ўвечары 2 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?