На станцыі метро «Плошча Леніна» затрыманая 19-гадовая студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, у якой у ходзе правядзення надглядных мерапрыемстваў знойдзены патрон да агнястрэльнай зброі, паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
У дачыненні да студэнткі праводзіцца праверка. Ёй можа пагражаць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да дваццаці базавых велічынь (арт. 23.48 КаАП РБ), і нават больш суровае пакаранне.