Гэтай восенню афіцыйны дылер Таёта ў Беларусі «Таёта Цэнтр Мінск» пачынае продажы абноўленага седана Corolla. Дванаццатае пакаленне легендарнага аўтамабіля атрымала прэміяльнае аснашчэнне і больш статусны экстэр'ер, вырваўшыся ў лідэры сярод «аднакласнікаў». Мінімальная цана на навінку стартуе ад 29 420 беларускіх рублёў.

У 1966 годзе Toyota Corolla стала першай мадэллю японскага вытворцы, якая выйшла на глабальны аўтамабільны рынак. За сваю паўвекавую гісторыю аўтамабіль настолькі палюбіўся кіроўцам, што двойчы трапляў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самая прадаваная мадэль у свеце.

Праз паўстагоддзя, знешні выгляд і «начынне» самога масавага аўтамабіля ў свеце, сукупны аб'ём продажаў якога перавысіў неверагодную лічбу ў 43 мільёны адзінак, цяпер цалкам адпавядае статуту «бэстсэлера». Унікальная мадэль, якую сёння прапануе «Таёта Цэнтр Мінск», была створаная адмыслова для ўсходнееўрапейскага рынку і адаптаваная да эксплуатацыі ў суровых тэмпературных і дарожных умовах.

Прэміяльны дызайн і ўзровень абсталявання

Памаладзелая Toyota Corolla на дарозе будзе выглядаць стыльна і пазнавальна, дзякуючы завужанай рашотцы радыятара, новай форме пярэдняга і задняга бампераў, храмаваным элементам і эфектным 16-цалевым легкасплаўным дыскам. Акрамя таго, «каранаваны японец» (corolla перакладаецца з англійскай як «вянец») першым у сваім класе атрымаў святлодыёдную оптыку: на аснове LED-тэхналогій працуе блізкае і далёкае святло, дзённыя хадавыя агні і заднія ліхтары.

Дзякуючы плаўнасці ліній кузава вытворцу ўдалося дамагчыся выдатнай аэрадынамікі і эканоміі расходу паліва на высокіх хуткасцях.

Будучым уладальнікам новая Toyota Corolla прапануе набор опцый, якія аўтааматары традыцыйна прызвычаіліся бачыць у аўтамабілях прэміяльнага ўзроўню:

• мультымедыйная сістэма Toyota Touch 2 з каляровым сэнсарным дысплеем 7'' і шырокім наборам опцый,

• інфарматыўны TFT-дысплей 4,2'',

• сістэма бесключавога доступу smart-entry і запуску рухавіка кнопкай,

• сістэма галаўнога асвятлення з аўтаматычным адключэннем Follow me home,

• абаграванне руля,

• абаграванне і электрапрывад складання бакавых люстэркаў задняга віду,

• аўтаматычны рэжым для ўсіх шклопад'ёмнікаў,

• пярэднія і заднія датчыкі паркоўкі,

• вялікі ключ запальвання і многае іншае.

Самы прасторны сярод «аднакласнікаў»

Дзякуючы колавай базе 2700 мм абноўленая Toyota Corolla можа пахваліцца адным з самых ёмістых і функцыянальных салонаў у сваім сегменце. Узровень камфорту для пасажыраў параўнальны з аўтамабілямі D-класа: адлегласць паміж пярэднімі і заднімі сядзеннямі складае салідныя 959 мм.

Унутранае аздабленне салона, па старой добрай японскай традыцыі, выканана з якасных і даўгавечных матэрыялаў, пра што кажуць мяккі пластык, пакрыццё асобных элементаў лакам Piano Black, строчаная пярэдняя панэль.

Багажнае аддзяленне аб'ёмам 452 літры можна павялічыць за кошт складваючыхся сядзенняў і, пры жаданні, без праблем перавозіць ровар, дошку для серфінгу або сноўборд.

Інжынеры кампаніі таксама ўдасканалілі шума- і вібраізаляцыю аўтамабіля, узмацніўшы гукаізаляцыю маторнага адсека і ужыўшы дадатковыя гукапаглынальныя матэрыялы.

Новая лінейка сілавых агрэгатаў

Рестайлінгавая Toyota Corolla атрымала абноўленую лінейку сілавых агрэгатаў. У «Таёта Цэнтр Мінск» прадстаўленыя аўтамабілі з трыма надзейнымі і цягавітымі бензінавымі рухавікамі аб'ёмам 1,33 л, 1,6 л і 1,8 л і магутнасцю 99 к.с., 122 к.с. і 140 к.с. адпаведна. Маторы аснашчаныя інтэлектуальнай сістэмай кіравання фазамі газаразмеркавання Dual VVT-i. Каробак перадач дзве: шасціхуткасная «механіка» і бесступеневы варыятар Multidrive S з трыма рэжымамі працы: аўтаматычны, дынамічны Sport і секвентальны рэжым з сямю «ступенямі».

Базавы 1,33-літровы рухавік у спалучэнні з механічнай трансмісіяй забяспечвае расход паліва ў 5,6 літраў на 100 км і разгон да «сотні» за 12,3 секунды. Максімальная хуткасць складае 180 км / г.

Самы папулярны сярод пакупнікоў 1,6-літровы рухавік разганяе аўтамабіль да 100 км / г за 10,5 секунд. Максімальная хуткасць пры гэтым вырастае да 195 км / г.

Топавы рухавік мадэлі аб'ёмам 1,8 літраў дазваляе аўтамабілю дабрацца да адзнакі ў 100 км / ч усяго за 10,2 секунды. Пры гэтым расход паліва ў мяшаным рэжыме працы складае 6,4 літра на 100 км.

Камплектацыі

У салоне беларускага афіцыйнага дылера Toyota «Таёта Цэнтр Мінск» абноўлены седан прадстаўлены ў шасці камплектацыях:

• Стандарт

• Класік

• Стыль

• Камфорт

• Стыль плюс

• Прэстыж.

Цана самага даступнага аўтамабіля ў базавай камплектацыі «Стандарт» (бензінавы рухавік 1,33 л, 99 к.с, МКПП) пачынаецца ад 29 893 рубля 50 капеек (298 935 000 беларускіх рублёў да дэнамінацыі). У яе ўваходзяць такія опцыі, як:

• абаграванне і электрапрывад бакавых люстэркаў задняга віду,

• галаўное асвятленне з аўтаматычным адключэннем Follow me home,

• галагенавыя фары блізкага і далёкага святла,

• антыблакіравальная сістэма (ABS) з сістэмай размеркавання тармазных высілкаў (EBD),

• узмацняльнік экстраннага тармажэння (BAC),

• пярэднія электрашклопад'ёмнікі,

• абаграванне пярэдніх сядзенняў,

• разетка 12 V для пярэдняга шэрагу крэслаў,

• кандыцыянер,

• поўнапамерная запаска,

• складаная спінка задняга сядзення (60/40),

• імабілайзер.

Цэны на максімальна абсталяваную Corolla у топавай камплектацыі «Прэстыж» (даступная з бензінавым 1,6-літровым і 1,8-літровым сілавым агрэгатам магутнасцю 140 конскіх сіл) пачынаюцца ад 40 792 BYN (407 925 000 руб.) На 5.09. 2016.

Пакупнікі могуць разлічваць на такія дадатковыя опцыі, як:

• мультымедыйная сістэма Toyota Touch 2 з функцыяй пракруткі меню Flick function

• 7'' каляровы шматфункцыянальны TFT дысплей на цэнтральнай кансолі

• сістэма бесключавога доступу ў салон smart-entry з запускам рухавіка з кнопкі,

• двухзонавы клімат-кантроль,

• датчыкі дажджу і святла,

• пярэднія і заднія датчыкі паркоўкі,

• камера задняга віду са статычнымі лініямі разметкі,

• сістэма курсавой устойлівасці (VSC),

• сістэма дапамогі пры ўздыме па схіле (HAC),

• салоннае люстэрка задняга віду з аўтазацямненнем,

• электраабаграванне лабавога шкла і інш.

Больш інфармацыі аб навінцы вы можаце атрымаць у салоне афіцыйнага дылера Таёта ў Беларусі «Таёта Цэнтр Мінск» па тэлефонах:

+375 17 202 65 55 (гарадскі)

+375 29 322 27 27 (Velcom)

+375 29 237 52 22 (МТС).

Аб кампаніі

«Таёта Цэнтр Мінск» ад 2006 года з'яўляецца адзіным у Беларусі афіцыйным дылерскім цэнтрам, які адпавядае стандартам Toyota. Аўтацэнтр ўяўляе сабой комплекс агульнай плошчай 3 600 кв. метраў, дзе аб'яднаныя шоу-рум, сэрвісная станцыя, кузаўны цэх і склад арыгінальных запчастак.

За час працы «Таёта Цэнтр Мінск» было рэалізавана больш за 12 350 аўтамабіляў і праведзена абслугоўванне і рамонт больш за 204 тысяч аўтамабіляў Toyota і Lexus.

Публікуецца на правах рэкламы

ТАА «ПраймВэбГрупп» УНП 192148761

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0