Журы Літаратурнай прэміі Сярэдняй Еўропы Angelus абвясціла шорт-ліст з 7 фіналістаў 2016 года. Сярод асноўных прэтэндэнтаў — польскі пераклад рамана Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».

Радыё Свабода

Радыё Свабода

Спіс фіналістаў апублікаваў афіцыйны сайт прэміі. Сярод прэтэндэнтаў, акрамя беларуса Някляева, — Варуян Васганян, Мацей Гэн, Крыстына Сабаляўскайтэ, Крыстыян Тэадарэску, Альвідас Шляпікас, Анна Янка.

Імя пераможцы будзе агучана падчас традыцыйнай штогадовай урачыстасці 15 кастрычніка ў музычным тэатры «Capitol» у Вроцлаве. Узнагарода — 150 тысяч злотых (38,7 тыс. даляраў ЗША) і статуэтка аўтарства Эвы Расана.

Раман Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» быў уганараваны Літаратурнай прэміяй Ежы Гедройца ў 2013 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?