Улада

У Гомелі двое кандыдатаў ад АГП зняліся з выбараў: «Ні адзін наш прадстаўнік не быў абраны членам участковых выбарчых камісій»

Члены Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора і Уладзімір Няпомняшчых, якія балатаваліся адпаведна па Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе № 32 і Гомельскай-Юбілейнай акрузе № 31, знялі свае кандыдатуры. Заявы ў акруговыя камісіі актывісты падалі 5 верасня, паведамілі яны БелаПАН.

«Ні адзін з прапанаваных АГП ва ўсе 34 камісіі Сельмашаўскай акругі прадстаўнік не быў абраны членам участковых выбарчых камісій, — тлумачыць прычыну адмовы ад далейшага ўдзелу ў выбарах Кацора. — Да таго ж старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заяўляе, што роля дэпутата парламента не ў тым, каб займацца заканатворчай дзейнасцю, а быць прадстаўніком сабеса ў сваёй акрузе».

Няпомняшчых ў заяве на адрас выбаркама напісаў: «Прашу зняць маю кандыдатуру ў так званай выбарчай кампаніі, таму што гэта не выбары, а гульня шарлатанаў з народам у напарсткі пад назвай выбары. Я не маю маральнага права падманваць сябе, сваю сям'ю і беларускі народ, прымаючы ўдзел у «падтанцоўцы» Лукашэнку-Ярмошынай і іх брыгадзе».

Радыё Свабода

Адной з прычын зняцця сваёй кандыдатуры Няпомняшчых назваў сітуацыю з яго здымкам на стэндзе з інфармацыяй пра кандыдатаў. Фота абрэзалі такім чынам, што надпіс з лозунгам на майцы кандыдата апынуўся змененым. Лозунг гучыць «За Беларусь без Лукашэнкі», але фота кадрыравалі такім чынам, што фраза выйшла бессэнсоўнай: «За Беларусь без». Таксама пры выступе на тэлебачанні канчатак фразы не было відаць, паколькі яе закрылі цітрамі — выйшла, што кандыдат выступае пад дэвізам «За Беларусь».

«У Гомелі мяне ведаюць дзякуючы гэтаму надпісу на майцы, вітаюцца, ціснуць руку, нават абдымаюцца і просяць сфатаграфавацца. А камісія робіць усё, каб мяне не пазналі людзі», — сказаў былы кандыдат. У той жа дзень ён зарэгістраваўся назіральнікам на адным з участкаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка1

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць