На 42-й Сусветнай шахматнай алімпіядзе ў Баку ў панядзелак здарылася сенсацыя. Міністр фінансаў Латвіі Дана Рэйзніеце-Озала выйграла белымі фігурамі ў лідара жаночага рэйтынгу FIDE і дзеючай чэмпіёнкі свету Хоў Іфань з Кітая.

lsm.lv

lsm.lv

Дана Рэйзніеце-Озала з'яўляецца лідарам зборнай Латвіі на гэтай алімпіядзе і выступае на першай дошцы. Гэта значыць, што ёй дастаюцца сустрэчы з наймацнейшымі шахматысткамі іншых каманд.

У чацвёртым туры жаночая зборная Латвіі гуляла з Кітаем, Рэйзніеце-Озала — супраць лідара сусветнага рэйтынгу Хоў Іфань (2645 балаў). Для параўнання ў латвійскай шахматысткі тут толькі 64-е месца (2338).

Кітайская шахматыстка, якой 22 гады, у свой час стала самай маладой чэмпіёнкай свету па шахматах, выйграўшы першынство ў 16-гадовым узросце. Цяпер яна таксама валодае сусветнай шахматнай каронай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?