Ратаваць тапельцаў на пляжах Дубая будуць робаты — з адпаведнай ініцыятывай выступіў гарадскі муніцыпалітэт. Пра гэта піша gulfnews.com.

Робат здольны развіваць хуткасць да 35 км/г, што ў 12 разоў хутчэй за сярэднюю хуткасць перамяшчэння ў вадзе чалавека. Выраб даўжынёй 125 см і вагай у 11 кг здольны пераадольваць адлегласць да 130 км.

Робаты прызначаныя для працы ў самых цяжкіх кліматычных умовах, уключаючы акіянскія хвалі: кожны можа адначасова выратаваць 4-5 чалавек. Яны працуюць ад батарэек, якія можна перазарадзіць на працягу гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0