Больш за 5 гадоў двухпавярховы будынак стаіць у цэнтры Пінска з разбітымі шыбамі.

Раней тут у розныя часы месціліся ПТВ і псіхдыспансэр. А яшчэ раней тут знаходзілася школа, у якой выкладаў Якуб Колас.

За савецкім часам на сцяне пабудовы была нават мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка. Гарадскія ўлады не здолелі даць рады аварыйнай пабудове і прадалі яе прыватнікам.

Новы ўласнік планаваў зрабіць там забаўляльны цэнтр з боўлінгам, кафэ, барам. Аднак высветлілася, што ў гэтым месцы грунтовыя воды падыходзяць надта блізка да паверхні зямлі.

Таму нельга ў падвальным памяшканні зрабіць боўлінг. Да канца года ўладальнік прыме рашэнне, ці рэстаўраваць будынак, ці знесці яго і будаваць новы.

Глеб Паўлоўскі, Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0