Беларусь і Расія прайшлі велізарны шлях, каб не разысціся, не разарваць адносіны і застацца блізкімі сябрамі і ў эканоміцы, і ў палітыцы, і ў грамадскім жыцці. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю расійскаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС для тэлефільма, прысвечанага 25-годдзю СНД, і тэлепраграме «Формула ўлады».

«Складаны шлях, але мы яго праходзім годна, хоць і з некаторымі шурпатасцямі», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, краіны вельмі шмат зрабілі ў плане адзінства, каб народы не былі пакрыўджаныя распадам Савецкага Саюза, — больш, чым хто-небудзь з постсавецкіх рэспублік. «Мы прынялі шмат рашэнняў, якія ўраўноўваюць беларусаў і расіян у правах. Мы адышлі ад той прорвы, якая магла быць паміж Беларуссю і Расіяй і якая вызначалася там пад Смаленскам. Але было б няпраўдай, калі б мы гаварылі толькі аб гэтым станоўчым баку. У нас маса праблем», — адзначыў Лукашэнка.

Ён таксама дадаў: «Мы, напэўна, у чымсьці не разумелі Расію. Расія хапалася то за газавую, то за нафтавую трубу, то не прапускала нашы тавары. Мы недзе, напэўна, сябе не зусім правільна паводзілі, хоць імкнуліся «старэйшага брата» не крыўдзіць і не злаваць — гэта таксама праўда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?