У Светлагорску на рагу вуліц Калініна—Свярдлова ўсталявалі помнік Міхаілу Калініну, паведаміла мясцовае выданне ranak.by. Бюст прывезлі з вёскі Прудок.
М.І. Калінін — камуністычны дзеяч, паплечнік Леніна і Сталіна, «усесаюзны стараста». У 1934 годзе падпісаў пастанову ЦВК і СНК СССР, якая адыграла важную ролю ў арганізацыі і юрыдычным забеспячэнні масавых рэпрэсій.