Галоўны трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч пасля матчу з Францыяй (0:0) падзяліўся меркаваннем аб перфомансе на матчы, калі ўсе заўзятары былі ў белым.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

— Сёння была неймаверная атмасфера на трыбунах. Што можаце пра гэта сказаць?

— Вядома, калі ўвесь стадыён у белым і калі каманда ў белым. Гэта быў наш 12-ы гулец на працягу ўсяго матча. І ён недзе таксама быў на полі. Была проста фантастычная атмасфера. Заўзятарам трэба пакланіцца. І дай бог, каб яны нас падтрымлівалі на працягу ўсяго гэтага адборачнага цыклу, — сказаў Хацкевіч ў эфіры «Беларусь 5».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?