6 верасня прайшлі матчы першага туру адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе ў групе «А». Нагадаем, што зборная Беларусі на «Барысаў-Арэне» згуляла ўнічыю з Францыяй — 0:0.

Швецыя і Нідэрланды згулялі ўнічыю — 1:1 (Златан Ібрагімавіч, дарэчы, не гуляў).

Балгарыя з цяжкасцю, але перамагла Люксембург з лікам 4:3, што дазволіла сімвалічна ўзначаліць групу.

fifa.com

fifa.com

Балгарыя — 3 (розніца мячоў 4:3), Швецыя, Нідэрланды — 1 (розніца мячоў — 1:1), Францыя, Беларусь — 1 (0:0), Люксембург — 0 (3:4).

Наступны матч зборная Беларусі правядзе 7 кастрычніка ў гасцях супраць Нідэрландаў, а Францыя ў гэты дзень згуляе з Балгарыяй.

10 кастрычніка — у беларусаў матч на «Барысаў-Арэне» супраць Люксембурга. У сярэдзіне лістапада Беларусь згуляе з Балгарыяй у гасцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0