За апошнія тры месяцы ў Менску былі здзейсненыя дзве найбуйнейшыя здзелкі па продажы знакавых аб'ектаў, якія належаць вядомаму бізнэсоўцу Юрыю Чыжу, які цяпер знаходзіцца пад следствам.

Нагадаем, што паводле апошніх звестках, якія апублікаваў Следчы камітэт, Юрыю Чыжу інкрымінавалася нанясенне шкоды ў памеры 238,7 млрд недэнамінаваных рублёў (каля 12 млн даляраў). Менавіта на гэтую суму бізнэсмен, і яшчэ пяцёра яго падручных, якія сёння таксама знаходзяцца пад вартай, ухіліліся ад выплаты падаткаў і збораў.

Кошт праведзеных здзелак з аб'ектамі Юрыя Чыжа ў разы перавышае інкрымінаваную яму шкоду. Гэта можа азначаць, што бізнэсмен прадае свае аб'екты не толькі, каб пагасіць шкоду, але, магчыма, каб прасіць прэзідэнта аб памілаванні. У такім выпадку, камісія па памілаванні пры прэзідэнце патрабуе акрамя пагашэння шкоды яшчэ і кампенсацыю з каэфіцыентам ад 1,5 да 3. Гэта значыць, што ад апальнага бізнэсмена маглі папрасіць і 36 млн даляраў за магчымасць выйсці на свабоду. Менавіта гэтым, напэўна, тлумачыцца актыўнасць давераных асоб Юрый Чыжа па продажы знакавых аб'ектаў.

Так, паводле дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, у канцы ліпеня Юрый Чыж прадаў за 40,4 млн рублёў (амаль 21 млн даляраў) гандлёвы цэнтр ProStore на Каменнагорскай, 5 разам з гіпермаркетам «Прастор», які знаходзяцца ў ім.

Акрамя таго, зафіксаваная аперацыя з ГЦ «Арэна-Сіці».

Паводле дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, аб'ект быў прададзены за 74,7 млн даляраў.

Увогуле, пытанняў па гэтым пагадненні вельмі шмат. Але наўрад ці на іх хтосьці зможа адказаць, акрамя самога Юрыя Чыжа.

Чытайце таксама: Кампаніі Юрыя Чыжа прадалі гіпермаркет і гандлёвы цэнтр за $104 мільёна, сталі вядомыя падрабязнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?