Нерухомасць1010

Кампаніі Юрыя Чыжа прадалі гіпермаркет і гандлёвы цэнтр за $104 мільёны, сталі вядомыя падрабязнасці

Акрамя таго, за $28 млн трэці раз закладзены «Прастор» у Малінаўцы.

За апошнія тры месяцы ў Мінску былі заключаныя некалькі буйных угодаў па продажы знакавых аб'ектаў, якія раней належалі Юрыя Чыжу.

На іх звярнуў увагу «Ежедневнік».

Паводле звестак Следчага камітэта, бізнэсмену і яго кампаньёнам інкрымінуецца ўхіленне ад сплаты падаткаў, што нанесла дзяржаве шкоду ў памеры каля $12 мільёнаў. Аднак кошт прададзеных аб'ектаў у разы перавышае нанасеныя страты.

Такім чынам, каму цяпер належаць гіпермаркеты Юрыя Чыжа? Раней у яго бізнэс-імперыі было пяць крамаў «Прастор». 

«Прастор» на Каменнагорскай дастаўся «БПС-Сбербанку»

Гэта быў адзін з найноўшых маркетаў Юрыя Чыжа.

У канцы ліпеня кампанія «Прастор-Трэйд» прадала гэты гандлёвы цэнтр. Як стала вядома «Нашай Ніве», новым уласнікам стаў «БПС-Сбербанк».

Банк набыў тут два вялікія аб'екты.

Гандлёвы цэнтр плошчай каля 23 тысяч квадратных метраў каштаваў 40,4 мільёна новых рублёў (амаль $21 мільён у эквіваленце).

Апроч таго, банк стаў гаспадаром шматузроўневага паркінга плошчай больш за 18 тысяч квадратных метраў. Ягоная цана — каля 15,3 мільёна новых рублёў (каля $8 мільёнаў).

Яшчэ некалькі дапаможных збудаванняў перайшлі «БПС-Сбербанку» часткова (33%). Рэшта долі застаецца ў «Прастор-Трэйда», але закладзеная ў тым жа банку.

«Прастор» у Малінаўцы тройчы перазакладзены

Самы стары гіпермаркет па адрасе Дзяржынскага, 126 быў пабудаваны яшчэ ў сярэдзіне 2000-х і фармальна быў зарэгістраваны на кампанію «ПрасторМаркет».

Калі вясной 2013 года Юрыю Чыжу спатрэбіліся грошы, ён звярнуўся ў «БПС-Сбербанк». Бізнэсмен атрымаў $31 мільён, заклаўшы гандлёвы цэнтр. Грошы ён мусіў вярнуць на працягу дзесяці гадоў.

У канцы 2015 года Чыж атрымаў ад банка яшчэ каля $1 мільёна ў эквіваленце, абяцаўшы разлічыцца за паўгода.

Нарэшце, у ліпені 2016 была аформленая трэцяя па ліку застава — 55 мільёнаў новых рублёў (каля $28 мільёнаў у эквіваленце). Грошы трэба вяртаць на працягу дзесяці гадоў пад стаўку рэфінансавання + 0,6 працэнтнага пункта. У гэтую дамову ўключаныя яшчэ некалькі дапаможных збудаванняў гіпермаркета на Каменнагорскай.

«Арэна-Сіці» дастаўся «Белаграпрамбанку»

Гандлёвы цэнтр на праспекце Пераможцаў, 84 тым часам адышоў іншаму банку. У чэрвені 2016 года гаспадаром стаў «Белаграпрамбанк».

Асноўнае памяшканне гандлёвага цэнтра (каля 78 тысяч квадратных метраў), кафэ, кінатэатр… — усё гэта ішло ў адным флаконе і каштавала каля $75 мільёнаў, прычым угода заключалася ў валюце.

«Прасторы» ў Чыжоўцы і Шабанах адышлі «Беларусбанку»

Нарэшце, гіпермаркеты па адрасе Убарэвіча, 176 і Партызанскі праспект, 182 Юрый Чыж аддаў пад заставу яшчэ ў канцы 2014 года. Цяпер будынкі належаць лізінгавай кампаніі «Беларусбанка».

За крамы Чыж атрымаў $61,2 мільёна. Грошы можна вярнуць банку да 2022 года, і толькі ў такім выпадку мультымільянер атрымае гэтую маёмасць назад.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай5

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным7

Выклалі ў агульны доступ «Нацыянальны атлас Беларусі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць