Баксёр і спявак Brutto Віталь Гуркоў апублікаваў у сваім інстаграме чарговае фота з гімнасткай Мелітай Станютай. 

Віталь абдымае дзяўчыну, а яна пяшчотна да яго лашчыцца. 

Гэта ўжо трэці здымак, на якім зорная беларуская пара разам — першае фота перадрукоўвала і «Наша Ніва», а другое Віталь выдаліў са свайго інстаграма літаральна праз гадзіну пасля публікацыі. 

Што вядома пра пару? Пакуль што Віталь і Меліта не каментуюць сваіх адносін. 

Але, як высветліла «Наша Ніва», у Меліты Станюты цяпер адпачынак. Апошнія апублікаваныя ёю самой фота — з Польшчы. Гданьска і Варшавы. 

One day in...

Фото опубликовано Melitina Staniouta (@melitinastaniouta)

Зробленае Гурковым супольнае фота — таксама з Гданьска. Геалакацыя пазначае яго польскім горадам на Балтыцы.

Выглядае, што чэмпіёнку і чэмпіёна можна павіншаваць з новым здабыткам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?