Прыблізна апоўдні 6 верасня, у першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах у парламент, на выбарчым участку № 23, размешчаным у вёсцы Бушаўка Буда-Кашалёўскага раёна, здарыўся інцыдэнт. На ўчастку з'явіўся 64-гадовы вясковец ў стане алкагольнага ап'янення і стаў беспадстаўна нецэнзурна лаяць прысутных грамадзян, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Супрацоўнік міліцыі зрабіў яму заўвагу, якую той праігнараваў і стаў паводзіць сябе больш агрэсіўна, канстатуюць ва УУС. У адказ на патрабаванні міліцыянера мужчына стаў хапаць яго за форменнае абмундзіраванне і абражаць.

Міліцыянер ужыў у дачыненні да парушальніка парадку фізічную сілу і спецсродкі. Для разбору затрыманы быў дастаўлены ў Буда-Кашалёўскі РАУС. Паводле вынікаў праверкі ў дачыненні да яго складзеныя пратаколы на падставе арт. 17.1 (дробнае хуліганства), арт. 17.3 (з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення) і арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Вырашаецца пытанне аб змяшчэнні затрыманага ў ізалятар часовага ўтрымання.

У міліцыі дадалі, што затрыманы ўжо не раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за дробнае хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?