Крызіс у эканоміцы Венесуэлы прывёў да рэзкага павелічэння бяздомных катоў і сабак на вуліцах Каракаса і іншых гарадоў краіны, паведамляе Associated Press. Паводле дадзеных агенцтва, за апошнія месяцы кошт корму для сабак вырас удвая, цяпер за фунт корму неабходна заплаціць як мінімум $2, што перавышае дзённы заробак многіх жыхароў Венесуэлы.

AP

Недахоп грошай змушае венесуэльцаў, якія яшчэ нядаўна лічыліся прадстаўнікамі сярэдняга класа, пазбаўляцца хатніх гадаванцаў. Нярэдка іх проста выкідваюць, так што на вуліцах Каракаса нярэдка можна ўбачыць схуднелых і брудных пародзістых катоў і сабак. Больш чуллівыя гаспадары здаюць улюбёнцаў, якіх больш не ў стане пракарміць, у прытулкі.

Ветэрынар аднаго з цэнтраў прыёму бяздомных жывёл венесуэльскай сталіцы паведаміў AP, што ў іх прытулак штодня здаюць па дзясятку катоў і сабак, тады як год таму ахвотных расстацца з гадаванцам амаль не было. Найбуйнейшы ў краіне, створаны ў рамках дзяржаўнай праграмы прытулак «Невада» (названы ў гонар сабакі Балівара) прыняў ужо больш за сотню жывёл і не спраўляецца з патокам.

Спрабуючы вырашыць праблему, кіраўніцтва прытулкаў адкрыла спецыяльныя курсы, на якіх уладальнікаў сабак і катоў вучаць таму, чым тыя могуць замяніць спецыялізаваны корм, які стаў недаступным. Адным з найбольш папулярных варыянтаў стаў птушыны корм, аднак цэны растуць і на яго, і з хатнімі ўлюбёнцамі ўсё часцей расстаюцца нават самыя ўпартыя.

«Нам вельмі шкада, што мы вымушаныя аддаваць яго, але крызіс не пакінуў нам выбару, — кажа Марыя Галінда, якая шукае новага гаспадара для свайго залацістага рэтрывера. — Калі я дам што-небудзь з ежы сабаку, то чым накармлю дзяцей?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?