Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўніверсітэта людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТБ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

заходнЯрусы

тэквандо, а не таэквандо

Меліты СтанютЫ, з Мелітай СтанютАЙ

па ЕльскІМ раёне, па яе тонЕ

Свята-ТрАЕцкая царква

паверхА, саюзА, актА

НЁмана, а не Немана

Андрэй ПарОтнікаў, а не Паратнікаў

бізнэсмЕн

наўмысна, а не намерана

Расійская Імперыя (назва дзяржавы, таму абодва словы з вялікай літары)

арыенЦІРовачна

Акадэмія навук — слова навук пішам з малой літары

прыхаДЖанка, а не прыхажанка

стальніца, а не сталешніца

стрыжаны пад нУль, а не пад ноль

пяцідзЯсятнікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0