Беларусь можа ў перспектыве экспартаваць кавуны, заявіў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

На пытанне аб перспектыўнасці вырошчвання бахчавых культур у Беларусі, намеснік міністра адказаў, што бахчавая культура для краіны — новая. «У мінулым годзе мы сабралі 500 т ураджаю, у гэтым годзе чакаецца больш. Цяпер пад гэту культуру адведзена каля 40 га зямель. Таму аб экспарце гаварыць рана. Але пры высокай ураджайнасці стануць магчымы і экспартныя пастаўкі», — растлумачыў Уладзімір Гракун.

Паводле слоў намесніка міністра, у Беларусі «ў асноўным вырошчваюцца традыцыйныя культуры, аднак да іх дабаўляюцца і новыя, напрыклад баклажаны і часнок». «Цяпер Беларусь поўнасцю забяспечвае сябе цыбуляй, і гэты напрамак мае экспартны патэнцыял», — сказаў ён.

Уладзімір Гракун таксама паведаміў, што 15 верасня ва ўсіх гарадах Беларусі пройдуць сельскагаспадарчыя кірмашы, на якіх вытворцы прадставяць сваю прадукцыю па зніжаных цэнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?