7 чэрвеня, праз чатыры гады пасьля свайго выгнаньня ў Вільню, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсітэт выдаў першыя дыплёмы сваім выпускнікам. Імі ўганаравалі маладых магістраў, якія цалкам атрымлівалі сваю адукацыю ў Вільні. У гэты ж дзень адбыўся ўстаноўчы зьезд асацыяцыі выпускнікоў ЭГУ. Яна павінна аб’яднаць усіх, хто мае дачыненьне да Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэту.
ЭГУ: віленскія магістры 1
Відэарэпартаж з уручэньня першых за чатыры гады выгнаньня магістарскіх дыплёмаў ЭГУ ў Вільні