У афіцыйным звароце Нацыянальнага банка Беларусі да недзяржаўных банкаў была выказаная рэкамендацыя аб даступным тлумачэнні прычын адмовы ў крэдытаванні.

Часта людзі звяртаюцца ў Нацбанк з прэтэнзіямі наконт няякаснага прадастаўлення службоўцамі банкаў інфармацыі па пытаннях, што тычацца адмоў у выдачы крэдыту. Падставы для адмовы прадугледжаныя артыкулам пад нумарам 141 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і Нацбанк просіць даступна і аргументавана тлумачыць заяўнікам (крэдытаатрымальнікам) прычыны адмовы.

Аказалася, што замест таго, каб трымацца дадзенага артыкулу, некаторыя банкаўскія служачыя апраўдвалі адмову ў крэдытаванні выдуманым, нібыта складзеным Нацыянальным банкам спісам асоб, якім забаронена даваць крэдыт. Натуральна, незадаволеныя кліенты пасля гэтага звярталіся непасрэдна ў Нацбанк.

Кіраўніцтва Нацыянальнага банка лічыць недапушчальным у падобных выпадках спасылацца на іх, тым самым уводзячы грамадзян у зман. Гэта падрывае рэпутацыю як самога Нацбанка, так і іншых банкаўскіх устаноў.

У завяршэнне было сказана, што банкі павінны праяўляць самастойнасць у вырашэнні падобнага роду пытанняў, а накіроўваць у Нацыянальны банк можна грамадзян, чыя крэдытная гісторыя ставіцца пад сумнеў. У такім выпадку будзе праведзеная адпаведная праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?