Як паведамляла «Наша Ніва», за апошнія тры месяцы ў Мінску былі заключаныя некалькі буйных угодаў па продажы знакавых аб'ектаў, якія раней належалі Юры. Чыжу. Аднак, як выявілася, можа змяніць уласніка і галоўны офіс «Трайпла».

Як стала вядома «НН», тыдзень таму галоўны офіс «Трайпла» быў закладзены «Белінвестбанку». Яшчэ раней была заключаная падобная дамова з «БПС-Сбербанкам». У выніку склалася цікавая сітуацыя. Агульны кошт абавязальніцтваў перад банкамі складае 80 мільёнаў еўра, яны мусяць быць выкананыя да сярэдзіны 2021 года. Іначай будынак адыдзе «Белінвестбанку» і «БПС-Сбербанку» ў прапорцыі 5:11 адпаведна.

Цэнтральны офіс «Трайпла» знаходзіцца ў будынку на праспекце Пераможцаў у Мінску. Менавіта сюды ў сакавіку 2016 года прыйшлі з ператрусам сілавікі. Даведаўшыся пра гэта, гаспадар «Трайпла» Юрый Чыж нібыта спрабаваў уцячы ў бок Літвы.

Фармальна офісам валодае кампанія «Белсіціойл», якая набыла яго ў «Трайпла» 31 снежня 2013 года. Пра гэтую кампанію, зарэгістраваную на мансардзе аднаго з офісных будынкаў у Драздах, мала што вядома. Некалькі гадоў таму яна займалася пастаўкамі растваральнікаў з расійскіх нафтапрадуктаў.

Цалкам магчыма, што офіс — толькі адзін з пунктаў агульнай дамовы на 80 мільёнаў еўра, і ў яе ўключаныя таксама іншыя актывы кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?